Пад дахам Музея гісторыі беларускага кіно 12 лютага адкрылася выстава ў межах першага фестывалю аўтарскай паштоўкі
«Post Scriptum». Нагодай для выставы стаў конкурс аўтарскай паштоўкі, які раней аб'явілі Беларускі саюз дызайнераў сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Паглыбіцца ў інтымны свет каляровых, гістарычных, фантастычных і рамантычных паштовак можна да 15 сакавіка 2015 года, і на працягу гэтага часу кожны зможа прагаласаваць за аўтара, працы якога спадабаліся найбольш.
Пад час фестывалю будуць ладзіцца тэматычныя вечарыны, адбудуцца майстар-класы этагамі, каліграфіі і самаробнай паштоўкі.