Белы верх, выкананы з ільна, паясы на слуцкі манер, чырвоныя пацеркі для дзяўчатаў і саламяныя капялюшы для хлапцоў — у вышыванках сезону восені 2014 усё так жа дамінуюць акцэнты на вяртанне да вытокаў. Маштабны народны паказ моднага адзення сёлета традыцыйна прайшоў сярод наведнікаў фестывалю «Камяніца».