Ляпіс Трубяцкі на ўкраінскім фэсце Zahid

Пакуль у некалькіх раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны працягваецца маштабаная анты-тэрарыстычная аперацыя супраць расейскіх дыверсантаў, на захадзе краіны не толькі займаюцца дапамогай арміі, але і працягваюць падтрымліваць культурнае жыццё. З 8 па 10 жніўня пад Львовам ў шосты раз прайшоў музычны фестываль Zahid.

Сёлета на сцэну фэстывалю, што праходзіць пад Львовам, выходзілі гурты з самых розных бакоў свету: Clawfinger, Anti-Flag, Воплі Відоплясова, Брати Гадюкіни, Ляпіс Трубяцкой і Сцяна з Беларусі і яшчэ цэлы шэраг розных зорак з Еўропы.

Насуперак шквалу антыўкраінскай прапаганды, што шырыцца цяпер у Расеі, на фэст даехаў Noize MC, які выйшаў на сцэну з украінскім сцягам. Яшчэ адзін рускі гурт Lumen мусіў быць хэдлайнерам гэтага году, але за 2 дні не ўтрымаўся і адмяніў свой выступ. Адсутнасць яго аднак мала хто заўважыў. Усе іншыя выступы на чатырох сцэнах фестывалю прайшлі ў лепшых традыцыях еўрапейскіх фестываляў.

Аляксей Нарко 15/08/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0348 seconds.