Тыдзень на яхце пад бел-чырвона-белым сцягам па Міжземным моры

Шмат прыгожых фотаздымкаў пра тое, як група беларусаў выправілася на яхце ў вандроўку па Міжземным моры.

Вандроўка па моры на крэйсерскай яхце ў большасці людзей асацыюецца з бясконцым купаннем, загарам і ўжываннем рознага кшталту напояў. Збольшага і ў мяне ў галаве былі такія ж малюнкі праз замежныя фільмы, у якіх дзеянне адбываецца на вадзе.

Аднак першае ў маім жыцці плаванне паказала, што абавязковымі ўмовамі для атрымання вышэйапісаных задавальненняў з'яўляюцца добрае надвор'е, адсутнасць гайданкі і недоўгачасовае знаходжанне ў моры, не болей за 10 гадзін.

Экіпаж яхты «Архімед», якая чакала нас у марыне італьянскага горада Пунта Ала, складаўся з 9 чалавек. Сам я быў прыпісаны матросам, хоць амаль нічога не ведаю аб прыладзе і кіраванні яхтай.

Маршрут вандроўкі: Менск — Вільня — Рым — Фаллонiка — Пунта Ала — Спецыя — Феццано — Манака — Ментона — Сан-Рэма — Генуя — Мілан — Вільня — Менск.

Яшчэ больш падрабязны варыянт фотарэпартажу — у блогу.

Станіслаў Шляхціч 11/07/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0735 seconds.