На ранча «Залатая шпора», што месціцца ў Валожынскім районе, 1 траўня ўжо ў трэці раз ладзілі «Радэа Залатая шпора — 2014». Аматары вэстэрнаў, коней і відовішчаў прыбылі на свята. Яркае сонца, жоўты пясок, каўбоі з рэвальверамі, індзейцы з размаляванымі тварамі ды музыка кантры ў паветры - амерыканскі Дзікі Захад ля Менску.