27 красавіка гурт BosaeSonca зайграў вялікі канцэрт з праграмай "Адпусці" у менскім клубе Tarantino. За 2013 год гурт выдаў адразу два гучныя альбомы, таму іх вялікі сольны канцэрт быў асабліва чаканым.
Гучанне канцэрту адпавядала альбому "Адпусці" -- лёгкае паўакустычнае, як і анансавалі музыкі. На адну з песень да каманды далучылася Паліна Рэспубліка.