Пад цёплымі праменямі сонейка, але далёка не па калена ў снезе, як мінулым годам Generation.by традыцыйна выправіўся гукаць вясну ў Вязынку. Мароз гэтым разам ні за нос ні за пяты не кусаў, але вясёлая гурба актыўна клікала вясну танцамі, спевамі і карагодамі. Пасяліўшы папяровых птушак на галінках дрэваў, вясну дагукаліся!