Фотарэпартаж з прэзентацыі дэбютнай кнігі Змітра Дашкевіча, якая была напісаная цягам некалькіх зняволенняў лідэра Маладога Фронту. Дашкевіч пачаў пісаць турэмныя апавяданні ў 2006 годзе падчас свайго першага зняволення. З таго часу лідэр моладзевага супраціву правёў за кратамі агулам каля пяці год. Кніга «Чарвяк» уключае турэмныя апавяданні заснаваныя на перажываннях і назіраннях за людзьмі, якія трапляюць у месцы абмежавання волі. На прэзентацыі ў Управе БНФ 21 сакавіка сабралося шмат вядомых людзей і сяброў Змітра Дашкевіча.