У Менску адкрылася выстава дзевяці маладых беларускіх фатографаў, якія цягам некалькіх месяцаў вучыліся ствараць фотапраекты ў сусветных майстроў гэтай справы.
Пад кіраўніцтвам фотарэдактара Андрэя Паліканава («Русский Репортер»), фатографаў Юрыя Козарыва(Time, Noor) і Таццяны Плотнікавай («Русский Репортер») ад сакавіка 2013 году маладыя беларускія фатографы стваралі праекты пра тэмы, якія іх хвалююць. Жыццё свайго пакалення, жывёлы-інваліды, складанасць рэабілітацыі пасля турмы і многія іншыя тэмы прадстаўленыя ў самых розных жанрах: ад дакументалістыкі да мастацтва.
Удзельнікі выставы: Ксенія Авімава, Марына Бегункова, Тацяна Зянковіч, Аляксей Наумчык, Аляксандр Міхалковіч, Аляксандр Саенка, Максім Сарычаў, Настасся Храловіч, Вольга Шукайла.
Уваход на выставу «Працэс» платны, але кошт сімвалічны: 20 тыс. бел. рублёў. Экспазіцыя працягнецца на 25 сакавіка ў прасторы ЦЭХ (пр. Незалежнасці 58, к.6).