Амбітная музычная падзея Talaka.Party праходзіла ў Менску ў суботу 1 лютага. 16 беларускіх гуртоў на няспынным музычным марафоне выступалі адзін за адным цягам 12 гадзінаў. У залі сабраліся некалькі сотняў гледачоў, а сайт Tut.by вёў жывую трансляцыю канцэрта (запіс выкладзены тут), якую па звестках арганізатараў паглядзелі ў розныя моманты да 17 тысяч чалавек. На Generation.by — фотаздымкі з некалькіх выступаў музычнага марафону Talaka.Party.