Шчыры фестываль «Зробім лепш»
Учора ў клюбе Re:Public прайшоў фестываль шчырай музыкі «Зробім лепш». На сцэне выступалі Navi, Hurma, Amaroka і Vinsent, які не выходзіў на сцэну ў Беларусі больш за год. Аматары беларускай музыкі, па жаданні, маглі на працягу ўсяго канцэрта набыць квіток, і адчуць сябе шчодрымі.



























