Мастак Хацон, той самы з дуэту «Саша і Сірожа» і аўтар мноства карыкатураў, адкрыў сёння свой новы персанальны праект у галерэі «Ў». D.A.R. аб’яднаў вялікія жывапісныя палотны з дэталёва прамаляванымі, добрымі, часта іранічнымі сюжэтамі. Кот міжземнаморскі, папараць-кветка, апакаліпсіс, адпачынак звычайнага народу ля возера ды многае іншае – адганяць восеньскую хандру і натхняцца ёсць магчымасць да 20 верасня. У нас – фотарэпартаж з адкрыцця выставы.