Кавуновы цэх

«Паспрабуйце, калі знойдзеце месца», — усмешлівы вартаўнік ля гаражоў «дае дабро» на праезд і праводзіць чарговую машыну ў спробах прыпаркавацца ля класцера Me100. Натоўпы ярка апранутых людзей сцякаюцца, мінаючы аўтамайстэрню, калюжыны, шлагбаўм і імкліва хаваюцца ў шэрым старым будынку. А там вулічная шэрасць з ліхвою кампенсуецца пярэстымі колерамі цішотак, цацак, упрыгожванняў ды безлічы іншых эксклюзіўных штучак. Падаецца, яшчэ не паспелі расставіцца па паліцах набыткі з чэрвеньскага арт-кірмашу Fish-Art, як ініцыятар гэтага дзейства ЦЭХ 32 зноўку сабраў майстроў хэнд-мэйду не толькі з Беларусі, а і з бліжняга замежжа, на двухдзённую выставу-продаж. На гэты раз тэмай выставы стаў самы летні фрукт — кавун.

І мы там былі, сяброў сустракалі, з новымі творцамі знаёміліся, грошы трацілі, скупіць хацелі ўсё, што не скупілі — сфатарафавалі. Натхняемся!

Юра Сідун 26/08/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.042 seconds.