Памятаючы душэўны адрыў на арт-пікніках папярэдніх гадоў, арганізаваных Дзянісам Чыркам і кампаніяй, Generation.by не мог прапусціць свята і гэтага году. Не на Іслачы, а ў горадзе з адметнымі для гарадскіх святаў ахоўнікамі ў шэрым, затое дадому вяртацца хутчэй. На кожныя б выходныя такое свята на Камсамольскім возеры! Але і на Іслач разок за лета было б някепска. Што было на гарадскім FSP 2013 – у нашым традыцыйным вялікім фотарэпартажы.