Вялікі фотарэпартаж з штогадовага балтыйскага фестывалю хэві-мэтал і фольк музыкі «Кілкім Жайбу», які ў 14-ы раз прайшоў у Літве. Канцэпцыя фестывалю сумяшчае экстрэмальныя формы рок-музыкі з старадаўнім фальклёрам і акцэнтамі на гісторыі Балтыі, і ў знак павагі старажытных народных традыцый ён адбываецца ў дні Сонцастаяння.