Далёкае, няіснае ў сучасных межах, але такое натхняльнае для маладых беларускіх майстроў мора. На выходных у класцеры ME100 прайшла выстава-продаж Fish-Art, якая за кошт удзельнікаў з Польшчы і Расеі атрымала міжнародны размах. Рыбы – вялікія і маленькія, драўляныя, тканінавыя і керамічныя, караблі, якары, цацкі, цішоткі, магніты, упрыгожванні, нататнікі — усё для натхнёных морам аматараў сёрфу ў пошуках стылёвых дызайнерскіх набыткаў.