«Частка цэлага» — сучаснае мастацтва Літвы паказваюць у Менску

Выстава літоўскага сучаснага мастацтва прадстаўлена на сценах Галерэі «Ў». Праект пад назвай «Частка цэлага» уяўляе сабой 20 прынтоў плакатнага памеру ад дваццаці самых вядомых сучасных мастакоў Літвы. Кожны плакат гэта маленькая частка цэлага твору, праз якую аўтары хацелі перадаць змест цэлага. Выстава першай прадстаўленая ў Беларусі, надалей яна будзе вандраваць па еўрапейскіх краінах. Экспазіцыя будзе працягвацца да 29 траўня, уваход вольны.

Юля Fox 24/05/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.005 seconds.