Ноч музеяў — адна з тых добрых нагодаў, каб выбрацца ў горад ды пахадзіць, пастаяць, паглядзець, паслухаць. Плыні пешаходаў і раварыстаў мігравалі ўчорашнім вечарам ад музея да музея, пакуль тэлевізар і сацыяльныя сеткі ў супольным парыве абмяркоўвалі конкурс на еўрапесню года.