Традыцыйны фестываль свінгавых танцаў Minsk Lindy Exchange праводзіцца ў Менску ўжо ў чацьвёрты раз. Гэтым годам запаліць сонечным настроем і захапіць рэтра рытмамі фае Нацыянальнай школы прыгажосці сабраліся сябры з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Тры дні жывой музыкі, драйва, джаза і танцаў да ўпаду!