Доўгія валасы, брутальны выгляд, цёмная вопратка, цяжкія берцы — у канцы 90-х ды пачатку 2000-х такі вобраз у Беларусі быў амаль у такім жа мэйнстрыме як цяпер кеды ды вузкія джынсы. Метал музыка сышла ў сваю нішу, захаваўшы сталую колькасць адданых прыхільнікаў. Побач з шэрагам гуртоў сімвалам металу ў Беларусі былі і культавыя медыйныя праекты. Радыё-перадача MassaBrutto праіснавала болей за 12 год. Днямі выйшаў яе апошні 666-ы выпуск у рэжыме он-лайн канцэрту.