У Менску працягвае пашырацца сетка хостэлаў. Вельмі актыўна ў гэтым працэсе ўдзельнічае Ксенія Курусь і яе сетка арт-хостэлаў Traveler. Меней чым за год яна са сваёй камандай адкрыла ўжо трэці хостэл Trinity. Месціцца новы хостэл бадай у самым сэрцы Менску — Траецкім прадмесці, па адрасе: вул. Старавіленская, д. 12.