Трэцяя «Завіруха» перабралася бліжэй да Менску — у Раўбічы. На хутары ў Валожынскім раёне, дзе раней праходзілі гонкі на сабачых запрэжках, рабілася ўжо не зручна для такой вялікай колькасці удзельнікаў і гледачоў.
Марознае паветра рассякалі сёлета традыцыйна шмат сабакаў і іх гаспадароў. Удзельнічала агулам 118 дарослых і 5 дзетак з Беларусі, Расеі, Літвы і Латвіі.
Акрамя традыцыйных герояў — хаскі ў заездах удзельнічалі і іншыя пароды, напрыклад была запражка даберманаў, самаедаў. Нават адзін вялікі пудзель, ці проста дужа курчавы сабака :)
На дзіва да сабакаў маглі падыходзіць усе жадаючыя, і яны нікога не кусалі, увогуле ім было пофіг - сабакам, чапаюць іх, ці не )