Каляды: каза хоча весяліцца!

Каза звалілася долу: чаго яна хоча? Ні сала, ні цукерак — каза хоча весяліцца! У музеі беларускай літаратуры ў пятніцу святкавалі сапраўдныя Каляды паводле нашых традыцый.

Карагод, лоўля свінні, каб зрабіць з яе кілбасу. І вясёлае пакусванне пачастунку. Цмок, якога баяліся сяляне, выбіраў любую дзяўчыну, забіраў у яе пярсцёнак, каб яго атрымаць назад, дзяўчына мусіць выканаць загад цімока: станчыць, праспяваць, ці верш распавесці. Цмок зацаніў выступ і таму абяцаў больш у гэтым годзе не з’яўляцца.

Сапраўдныя Каляды ў Менску ладзіў Цэнтр дадатковай адукацыі «Ветразь». Каляды — адно з самых містычных святаў нашых продкаў, якое доўжыцца два тыдні, на працягу якіх людзі ходзяць у госці, гуляюць у калядныя гульні. Свята вясёлае і бесклапотнае: падчас Калядаў нельга рабіць ніякай працы, можна толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам. 

Юля Fox 12/01/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0369 seconds.