Учора ў Менску адзначалі 20 год з моманту рэгістрацыі Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў. На вечарыне выступалі ZnaROCK, GreenPills і Rahis.
ЗБС быў фактычна створаны ў 1990 годзе, але афіцыйную рэгістрацыю атрымаў праз два гады адной з першых моладзевых арганізацый незалежнай Беларусі. У 2001 годзе арганізацыя была афіцыйна пазбаўленая рэгістрацыі пад час хвалі ліквідацыі НДА па палітычных матывах, аднак дзейнасць не спыняла і нават актывізавалася ды працягвала павялічвацца колькасна. Аднак пасля некалькіх зменаў пакаленняў і рэпрэсій на актывістаў, актыўнасць ЗБС зменшылася. У апошнія гады пра буйнейшую некалі студэнцкую арганізацыю амаль не чуваць.