3D-малюнкі на асфальце ў Менску

У Парку Горкага ўпершыню прайшоў конкурс 3D-малюнкаў на асфальце «Вакол свету за 8 гадзін».

Прачытаўшы афішу арганізатараў 3D фестывалю «Вакол свету за 8 гадзін», я сабе ўявіла Падзею – з вялікай літары. Падавалася, што гэта будзе менавіта мастацкая падзея. Па факту, я сябе адчула на кірмашы, дзе й блізка ў паветры нічога ўзвышанага не лётала. Было вельмі шмат людзей, і яны змяняліся буйнымі плынямі. Адзінкі з іх ставілася да прац, як да сапраўдных твораў. Большую частку натоўпу цікавіла фотка – пры чым без розніцы з якога боку, які ракурс і не залежна ад колькасці незнаёмых фігур на ёй. Мне было шчыра шкада дзяўчат і хлопцаў, вакол якіх зграямі штурхаліся людзі, пазбаўляючы мастакоў свабоднай прасторы. Думаецца, ім не хапала паветра. Некаторыя нават не паспелі скончыць свае працы. Некаторым перашкаджаў размалёўваць уласную працу рассыпаны на ёй пап-корн… Але людзей было шмат, відовішча адбылося.

Юля Fox 01/10/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0384 seconds.