31 жніўня ля пятага навучальнага корпусу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыцы і радыёэлектронікі адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае пачатку навучальнага году. Перад першакурснікамі Факультэту інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва ўніверсітэту, а таксама іншыя студэнты.
Кіраўніцтва ўніверсітэту падаравала студэнтам сімвалічную гіганцкую флэшку, пасыпала іх зернем і прапанавала пачаставацца святочным пірагом. Старшакурснікі выканалі некалькі мастацкіх нумароў. Найбольш заваднымі аказаліся афрыканскія студэнты, што праспявалі кампазіцыі з народнай спадчыны. Завесці атрымалася нават строгіх прарэктараў.
Таксама на лінейку быў запрошаны былы прарэктар БДУІР і кандыдат у дэпутаты парламента Віталь Бусько. Вядучыя лінейкі заклікалі студэнтаў «падтрымаць нашага выпускніка».