Вечарам пятніцы ў цэнтры Менску прайшоў фінальны адборачны тур па Беларусі ў чаканні чэмпіянату свету па брэйк-дансу «Battle of the Year 2012», які адбудзецца ў Францыі. На працягу ўсяго лета Velcom праводзіў спаборніцтва па вулічных танцах, каб вызначыць лепшых танцораў краіны.
Афіцыйную частку шоў адкрылі пераможцы намінацыі «Street Show» праекта Velcom «Батл у Кедах» зборны калектыў Detroit x Faction з Мінска. Праграму вечара суправаджалі гукі музычнага сета ад DJ Alen'а, пад якія выступалі майстры BMX. Таксама можна было назіраць працы графіці-мастакоў, што стваралі свае скетчы на спецыяльна падрыхтаваных планшэтах загадзя.
Дзевяць каманд з Мінска, Гомеля, Гродна, Магілёва, Калінінграда, Краснадара, Масквы і Сочы прадставілі свае шоу. Па выніку пераможца будзе мець гонар прадставіць свае шоу ў французскім горадзе Монпелье ў межах фіналу «Battle of the Year 2012».