«Жыве Беларусь!» — Gods Tower на чэскім фестывалі Brutal Assault

У пачатку жніўня тысячы аматараў экстрэмальнай музыкі з'ехаліся на вялізны фестываль Brutal Assault у маленькі чэшскі гарадок Ярамір. Гісторыя фэсту налічвае ўжо 17 гадоў. Гэтым разам на ім выступалі і беларусы.

У чацвёрты дзень фестывалю адным з гуртоў, якія адкрывалі шэраг выступленняў стала культавая беларуская каманда Gods Tower. Хлопцы глядзеліся адпаведна гурту, які не першы раз выступае на еўрапейскім фестывалі падобнага маштабу, упэўнена выконваючы старыя добрыя хіты. Для 12 гадзін раніцы сабралося нямала людзей, сярод якіх, напэўна, усе тыя беларусы, якія прыехалі на ВА. Яны актыўна падтрымлівалі групу апладысментамі, разгортвалі бел-чырвона-белыя сцягі і на ўсю моц угаралі пад знаёмыя мелодыі. Для большасці прысутных так і засталося загадкай, што ж такое «Жыве Беларусь!» І чаму людзі са сцягамі, пачуўшы гэта прывітанне са сцэны, выбухалі радаснымі крыкамі. Пазней некаторыя з металхедаў, што стаялі побач з намі, падыходзілі і цікавіліся, адкуль прыехаў гурт, што толькі што выступаў. Прыемнае пачуццё.

Станіслаў Шляхціч 24/08/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0297 seconds.