Шаманскія выходныя на хутары

Пад рэлаксовую музыку гуртоў з Латвіі (Vējam Kabatā), Літвы (Saulius Petreikis), Расеі (Оле Лукойе) ды завадныя шаманскія рытмы беларускіх бубначоў ля начнога вогнішча прайшлі чарговыя фэстывальныя выходныя на хутары Шаблі. І мы там былі, музыку слухалі, ля вогнішча шаманілі, сябравалі, у горад не хацелі. Да слова, усе прыежджыя музыкі ўпершыню выступалі ў Беларусі. А таксама любы ахвотны мог прывезьці свой інструмант і пайграць уночы на ўскрайку хутара на камянях ці паўдзельнічаць у акустычным джэме, «пашаманіць», чым многія і скарысталіся. Аднак і ля намётаў не сьціхалі сяброўскія пасядзелкі пад гітару ды dj-сэты ў драўляным клюбе.

Юра Сідун 15/07/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0383 seconds.