Фотарэпартаж пра тое, як у Менску любілі Beatles

У менскім клюбе «Мулен-руж» у нядзелю вясёлы танцуючы народ любіў Beatles пад беларускія гурты The Apples, Artefact і The Road Dogs. Першымі выступалі The Road Dogs — напрыканцы яны выканалі тры песьні са свайго дыску, які хутка будуць прэзэнтоўваць у Графіці. Пасьля сьпяваў ды падскокваў Artefact. Іх сольны канцэрт мусіць неўзабаве адбыцца на гэтай жа сцэне ў Мулен Руж. Фінальны The Apples уразіў вакалам, які гучаў так, нібы Beatles сапраўды гралі ў Менску. Хрыпасты вядучы Ільля Маліноўскі кіраваў вечарам любові Beatles ды і ўсё чакаў важнага званку ад брытанскай каралевы.

Julia Fox 19/03/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0065 seconds.