Лідэр «Акіяну Эльзы» Сьвятаслаў Вакарчук прэзэнтаваў у менскім Палацы Рэспублікі свой новы музычны праект «Брусэль». Канцэрт прайшоў 11 сакавіка. Разам з Вакарчуком над новым матэрыялам працавалі выбітныя ўкраінскія музыкі: Сяргей Бабкін, Дзьмітрый Шураў, Макс Малышаў, Пётр Чарняўскі. Дэбютны альбом праекту быў запісалі ў жніўні 2011 у Брусэлі. Цяпер з новай творчасьцю вядомых музыкаў пазнаёміліся і менчукі.