Дзяўчаты сышліся ў паэтычным слэме

Адметнасьці надавала яшчэ й тое, што падзея была міжнароднай. Сам па сабе жаночы слэм зьява ўжо цікавая, а тым болей міжнародны – такая падзея ў нас упершыню. З болей чым дзесяткам беларускіх дзяўчат у паэтычнай барацьбе змагаліся ўкраінка, фінка і швэдка. І выніковая перамога таксама атрымалася міжнароднай. Першае месца падзялілі артыстычная Вера Бурлак і абаяльная фінска-швэдзкая паэтка Солья Крапу з перакладчыцай Алесяй Башарымавай, а бронзу атрымала «навічок у слэмах» дасьціпная Юля Цімафеева.

Кожная з удзельніц мела па тры хвіліны, каб уразіць слухачоў словам ды артыстызмам, частка зь якіх і журыла паэтак. Зрэшты, прыязная атмасфэра натхняла «пажурыць» жартам ды вясёлымі камэнтарамі ня толькі сябраў журы. Найперш не саромеўся камэнтаваць Сяргей Вераціла, які ў перапынку і сам выскачыў на сцэну, а па завяршэньні слэму стаў героем сьвежасьпечанага вершу Марыі Мартысевіч. Эмоцыі вечару — у нашым фотарэпартажы.


Сяргей Сыс


Раіса Баравікова


«Падкліковая камісія» ў твары Югасі Каляды


Аксана Данільчык


Украінка Олена Стэпаненка 


Наста Манцэвіч і Аксана Данільчык 


Каця Зыкава 


Маргарыта Аляшкевіч 


Тацяна Нядбай 


Сярод гасьцей Павал Анціпаў, Марыйка Мартысевіч, Віталь Рыжкоў 


Вера Бурлак 


Швэдка Мары Сілкеберг 


Анка Упала 


Юля Цімафеева 


Воля Чайкоўская 


Фінска-швэдзкая паэтка Солья Крапу


Аксана Спрынчан і Раіса Баравікова 


Сяргей Балахонаў 


Андрэй Хадановіч 


Аксана Спрынчан 


Валярына Кустава 


Паэтка-сымулякр Рагнеда Крышталюк у выкананьні Алеся Емяльянава


Маргарыта Аляшкевіч і Сяргей Вераціла 


Вера Бурлак


Солья Крапу

Юра Сідун 27/02/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0554 seconds.