Гурт FolkRoll утварыўся ў 2008 годзе як сумесны праект вакалісткі Насты Някрасавай ды кампазытара і гітарыста Паўла Рыжкова і ўжо займеў нямала посьпеху, выступаючы на міжнародных фольк-фэстах. Сама Наста цяпер жыве ў Польшчы, дзе вучыцца ў Варшаўскім Інстытуце музыкалёгіі, аднак адлегласьць не перашкодзіла музыкам выпусьціць моцны альбом, натхнёны народнай музыкай. «Vir» выпушчаны ў Польшчы, а прэзэнтацыя для менскіх прыхільнікаў прайшла ў Беларусі ўвосень. У марозны лютаўскі вечар FolkRoll ізноў зайграў у Менску.