Мароз і лебедзі
На водасховішчы «Крыніца», што непадалёк ад рынку Ждановічы, зімуюць некалькі дзесяткаў лебедзяў. Адзіная ежа, якую могуць знайсьці ў такі мароз птушкі — гэта тое, што прывозяць людзі. З павышэньнем маразоў птушкам асабліва важна добра сілкавацца.












