На свой дзень народзінаў Кульлінковіч сьпяваў у Мулен Руж
18 траўня ў Менску прайшоў сольны канцэрт Neuro Dubel — так Аляксандар Кульлінковіч сьвяткаваў свой дзень народзінаў: з песьнямі, танцамі ў натоўпе, сарванымі галасамі ды новымі кампазыцыямі «з аркушыка». Як заўжды — нібы ў апошні раз, з усёй аддачай і душэўнасьцю.

































