Не буйным канцэртам на часова недаступных сталічных пляцоўках, дык шэрагам маленькіх выступаў радуе прыхільнікаў Лявон Вольскі. Сёньня ў «Графіці» пройдзе чарговы сольны канцэрт музыкі, а ўчора на «кухонныя пасядзелкі», як абазначыў іх Лявон, у паб убіліся і мы. Песьні з сольных альбомаў музыканта ды супольных праектаў ва ўтульнай атмасфэры і прыемнай прахалодзе «Графіці» без цыгарэтнага дыму. Нестабільнасьць унесла хіба што парваная струна