Першы фэстываль Rocking City ў «Рэактары»
17 лютага заклалася аснова новага фэсту Rocking City. Ён будзе праходзіць 2 разы ў год. У чацьвер кожны наведвальнік меў магчымасьць адарвацца зь сябрамі і насыціцца пазытыўнымі эмоцыямі. Сваёй музыкай і атмасфэрай цешылі «Петля Пристрастия», The Blackmail, The Fantastiques, ScreenShot ды The Pils.









































