Дзяцей на аўторку, праўда, ня было, але задума была ў іншым — чарговы, 127-ы «Аўторак добрых людзей» прыпаў на 1 чэрвеня — якраз на Дзень дзяцей. З гэтай нагоды традыцыйны офлайн актыўных наведвальнікаў Generation.by быў прымеркаваны дзіцячай тэматыцы і фігураваў у форуме пад нефармальным назовам «дзецкі ніпадзецкі».
Месца збору — Парк Горкага, стыль вопраткі — яркі, як і мае быць у такое сьвята. Хтосьці пасьпеў і марозівам падсілкавацца, каб зусім уліцца ў дзіцячую тэму. Пад сьвяточны настрой пачыкалі нататнік з асяніўшай ідэяй пускаць у Сьвіслач папяровыя караблікі. Праўда, узгадаць інструкцыю апынулася ня так і проста, але агульнымі намаганьнямі касяк караблікаў пайшоў у плаваньне.
Тое, што часам варта кідацца ў бесклапотнае дзяцінства, тлумачыць папулярнасьць сярод прысутных цацачнага Ката-хулігана, які далучыўся і на працяг вечару — шпацыр па Менску ў пошуках новых цікавых месцаў. На скрыжаваньні Камуністычнай і Чычэрына мы дакладна трапілі ня ў Менск, а хутчэй у Вільню з акуратнымі трох-пяціпавярховымі дамкамі, тэрасамі, упрыгожанымі квятнікамі ды клясычнай музыкай з шыбаў. На зямлю прыемна вяртала беларускае піва.