Ноч музэяў у Нацыянальным мастацкім

У межах сусьветнай акцыі «Ноч музэяў» менскія музэі заставаліся адчыненымі болей, чым звычайна. Нацыянальны мастацкі пасьля мінулагодняга разгулу «ва ўсходнім стылі» сёлета апынуўся ва ўладзе французскіх духоў і прыгажунь.

Ад 7 вечара да поўначы музэй працаваў у рэжыме «французская стылю». Парыжскія сны былі прадстаўленыя акторамі, якія бесклапотна каталіся па падлозе, аскепкамі велічнага двара караля Людовіка XIV, салёнам XIX стагодзьдзя, спадчынай братоў Люм’ер і тэатрам «Мулен-Руж».

Паміж гэтымі артэфактамі безупынна снавалі сотні наведвальнікаў, у імкненьні прайсьці ўсе місіі прыгодніцкай гульні з пытаньнямі аб «сакрэтных кодах на паверхні экспаната».

Асаблівы шарм падзеям надавала стомэтровая чарга ля ўваходу ў музэй і рок-канцэрт на яго прыступках.

Алесь Bezuher 20/05/2010

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0373 seconds.