"Адборышча-2006": Людзі Сьвятла

Гурт "Людзі Сьвятла" падаў заяўку на ўдзел у конкурснай частцы "Басовішча-2006". Падрабязьней пра гурт ніжэй.

Гурт зьявіўся на сьвет у жніўні 2005-ага. Усе яго ўдзельнікі мелі за плячыма пэўны музычны досьвед – на працягу трох-чатырох гадоў кожны зь іх граў у розных музычных праектах. Менш чым за год была напісана праграма, якую ў блішэйшы час музыкі мусяць аформіць у максі-сінгл. Раней гурт меў назоў “9 вал”, але пасьля аднаго з апошніх канцэртаў яго – у зьвязку са стылістыкай – было вырашана зьмяніць.

 

Музыка “Людзей сьвятла” злучае ў сабе цяжкі драйв з рамантызмам і лірычнасьцю. “Цяжка даць азначэньне нашай музыцы, - кажа Аляксей, бас-гітарыст, - бо гурт накіраваны на зьмяшэньне стыляў. А яно, з аднаго боку, выяўляе адсутнасьць зьбітых гармоній, а з другога – жорсткую энэргетыку. Калі ж падрабязьней – гэта цяжкі энэргічны драйв, прыгожы мелядычны вакал і шчырая экспрэсія скрыпкі (яна зьявілася ў складзе гурта на пачатку вясны)”.

Склад гурта наступны:
Ганна – вакал
Аляксей – бас-гітара
Настасься – гітара
Зьміцер – бубны
Аляксандра – скрыпка
Васіль – гукарэжысэр

 

Аляксей, басіст: “Мы б хацелі трапіць у конкурс фэстываля “Басовішча”, бо зацікаўлены ў разьвіціці беларускай альтэрнатыўнай музыкі. Да таго ж канкурэнцыя выклікае матывацыю дальнейшага руху гурта і вызначае накірункі творчага развіцьця. Таксама прываблівае і музычная тусоўка: для кожнага музыкі гэта цікавыя стасункі і ў некаторай ступені – новы досьвед. Але галоўнае: “Басовішча” – гэта самы вялікі беларускі рок-фэстываль, прапускаць які проста непрыстойна”.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0653 seconds.