Ва Ўкраіне значна павышаныя стыпэндыі

Віктар Юшчанка Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ўнёс зьмены ў некаторыя Ўказы Кіраўніка дзяржавы, накіраваныя на павышэньне памера дзяржаўных стыпэндыяў. Адпаведны Ўказ Віктар Юшчанка падпісаў 23 студзеня.  Дакумантам прадугледжваецца, што памер дзяржаўных, у тым ліку пажыцьцёвых, стыпэндыяў выбітным дзеячам навукі, культуры, адукацыі, фізычнай культуры і спорту і інфармацыйнай сфэры павялічваецца да 385 грыўнаў у месяц (прыбл. 77 даляраў ЗША).

На дадзены момант памер гэтых стыпэндыяў складае 255 грыўнаў (прыбл. 50 даляраў ЗША), а для выбітных дзеячоў культуры – 340 грн.

Таксама ўчора Прэзыдэнт Украіны падпісаў Указ аб акадэмічных стыпэндыях для студэнтаў вышэйшых аграрных навучальных установаў. Гэтым дакумантам заснавана 1000 стыпэндыяў. Іх атрымаюць студэнты, якія абавязваюцца пасьля навучаньня адпрацаваць у сельскай мясцовасьці 5 год. Гэты ўказ і зьяўляецца стымулам да такой адпрацоўкі, бо мінімальны памер гэтых стыпэндыяў складае 525 грн (прыбл. 105 даляраў ЗША).

У тым ліку 23 студзеня Віктар Юшчанка падпісаў два распараджэньні, якімі прызначыў дзяржаўныя стыпэндыі выбітным дзеячам культуры і мастацтваў і пажыцьцёвыя стыпэндыі дзеячам гэтай жа сфэры, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0568 seconds.