Расія ў бліжэйшыя гады сутыкнецца з высокім беспрацоўем сярод моладзі

Ужо ў бліжэйшыя гады грувасткая суседка Беларусі можа сутыкнуцца з маштабным ростам беспрацоўя сярод моладзі, лічыць рэактар Вышэйшай Школы Эканомікі РФ Яраслаў Кузьміноў.

Ужо у 2017-2018 гадах Расія сутыкнецца з праблемай рэальнага беспрацоўя сярод моладзі, з якім сутыкнуліся напрыклад гішпанцы, сказаў рэктар НІУ ВШЭ у часе выступу ў пятніцу, які цытуе РБК.

Паводле Росстата, узровень беспрацоўя сярод расійскай моладзі узростам 15-24 гады цяпер складае 16.5%, што ў тры тазы болей за агульны паказальнік.

Рэктар ВШЭ звяртае ўвагу, што крызіс, які толькі нарастае ў Расіі, істотна пагоршыць сітуацыю ў фармальны сектары і ў нейкі момант маладых людзей перастануць прымаць на працу.

Структура прапаноў у бліжэйшыя 15 год на рынку РФ зменіцца, мяркуе Кузьміноў, 70% людзей узростам 30-35% будуць мець вышэйшую адукацыю і не захочуць мірыцца з жорсткай рэгламентацыяй сваёй дзейнасці. «А калі не будзе рабочых месцаў у фармальным сектары, што будуць рабіць усе гэтыя людзі?», – разважае рэктар ВШЭ.

Уні Вера 13:30, 26/10/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.