Дэвід Гілмар, Pussy Riot, Brutto, Бумбокс на канцэрце салідарнасці ў Лондане: трансляцыя

Увечары 18 кастрычніка ў Лондане пачынаецца канцэрт салідарнасці Staging A Revolution: I’m with the Banned у межах святкавання дзесяцігадовага юбілею Беларускага Свабоднага Тэатра. У ім возьмуць удзел сусветна вядомыя музыканты і акцёры.

На сцэну клубу Koko ў Лондане выйдуць колішні фронтмэн Pink Ployd Дэвід Гілмар (Вялікабрытанія), Brutto (Беларусь), Pussy Riot (Расія), Бумбокс (Украіна), а таксама спецыяльна запрошаныя госці — Кім КэтралНіл ТэнантДжульет СтывенсанВікторыя МадэстаДжэрэмі Айранс.

Фронтмэн Pink Floyd Дэвід Гілмар выступіць сумесна з украінскімі музыкамі і прадставіць песню, прысвечаную маладым людзям, забітым на Майдане ў Кіеве.

Лога канцэрта Staging A Revolution: I’m with the Banned распрацаваў вядомы кітайскі мастак Ай Вэйвэй.

Трансляцыю канцэрту, здымкі якога ладзіць Бі-бі-сі, будуць рабіць сайты-партнёры Свабоднага тэатра, у тым ліку і Generation.by.

Пачатак запланаваны на 21:00 па мінскім часе (19:00 па брытанскім). Чакаецца, што канцэрт будзе доўжыцца чатыры гадзіны.


20:14, 18.10.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0433 seconds.