Беларускае літаратурнае радыё запрацавала ў новым дызайне

Літрадыё — гэта найвялікшая фанатэка сучаснай беларускай літаратуры, дзе аўтары самі чытаюць свае творы.

У якасці аўдыёплэеру на сайце Літрадыё выкарыстаны плэер сервісу SoundCloud. Гэта дазваляе любому слухачу публікаваць творы, якія яму падабаюцца, на сваіх старонках у сацсетках.

Першая версія сайта запрацавала ў жніўні 2008 года і папаўнялася запісамі з праекту «Начная чытанка» Беларускай службы Радыё Свабода. Пасля Літрадыё пачало запісваць літаратараў у студыі Еўрапейскага радыё для Беларусі. Цяпер жа больш звязана з Беларускім ПЭН-цэнтрам і запрашае аўтараў на запіс у офіс гэтай арганізацыі.

Сёння на старонцы Літрадыё — 63 аўтары і больш за 1000 твораў.

Ад часу заснавання кіраўніком праекту быў празаік Павел Анціпаў. У 2013 годзе яго змяніла паэт і празаік Наста Манцэвіч. З 2014 года куратарам Літрадыё з’яўляецца паэт і музыка Уладзь Лянкевіч.

Зараз партнёрамі Літрадыё выступаюць Саюз беларускіх пісьменнікаў і кампанія «Будзьма беларусамі».

11:20, 16/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0574 seconds.