Алесь Плотка выпускае дэбютны зборнік вершаў

Кніга «Байсан» і сімвал Vieršnica з’явіліся на беларускім рынку.

Выданне стала своеасаблівым BestOf паэта, у якое ўвайшлі лепшыя вершы ад першых публікацый да сённяшняга дня. Пад цвёрдай вокладкай першага выдання чытача чакаюць лепшыя думкі аўтара - ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да пабачанага і перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку. Гераіня вокладкі кнігі – Vieršnica, аўтарскае бачанне беларускіх жанчын, што натхняюць на творчасць.

Кажа сама кніга: «Па шчырасці, мне вельмі цяжка даваць якія-кольвек каментары, бо я ж кніга і не ўсё разумею ў свеце людзей. Нашыя стасункі з аўтарам зрабіліся даволі складанымі пасля майго з’яўлення. Я, бывае, кажу яму цяпер: “Калі ласка, пачухай мяне там, уверсе карэньчыка, надта чэшацца пасля выдавецкіх калідораў”. А ён мне адказвае: “Хай чытачы тое робяць, калі ты ў фэйсбуку столькі лайкаў збіраеш”. Карацей, нармальны ў мяне аўтар, але вы лепш мяне ад яго забярыце».

Кніга выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» пад рэдакцыяй Наталлі Кучмель. Мастацкае ўвасабленне Vieršnica паводле ідэі аўтара выканала мастак Юлія Галавіна. Значны ўплыў на канчатковы змест і форму кнігі аказалі творцы Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч (Сачанка) і Віталь Рыжкоў. Замовіць кнігу па Беларусі і па-за яе межамі можна на афіцыйным сайце аўтара – baisan.org.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца:

16га лютага ў Мінску, у галерэі TUT.BY разам з Уладам Бубенам і Змітром Плянам

28га лютага ў Віцебску у арт-прасторы Vitebsk4Me разам з Вольгай Чайкоўскай

Паводле прэс-рэліза

11:00, 09/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0605 seconds.