Job Shadow Days прапануе студэнтам правесці працоўны дзень як цень прафесіянала

Ініцыятыва Job Shadow Days ладзіцца Асацыяцыяй Еўрапейскага бізнэса пры падтрымцы Шведскага Інтстыта ў другой палове лістапада ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

Што такое Job Shadow Days?

Гэта спосаб азнаямлення з прафесіяй праз суправаджэнне студэнтам дасведчанага супрацоўніка (ментара) ў рэальнай рабочай абстаноўцы на працягу стандартнага працоўнага дня. Навучэнец мае пры гэтым магчымасць камунікаваць не толькі з супрацоўнікам, «ценем» якога ён з'яўляецца, але і з іншымі спецыялістамі, а таксама атрымліваць інфармацыю пра асаблівасці той ці іншай пасады.

Якія перавагі для кампаній і студэнтаў?

  • Студэнты ўбачаць актуальнае прымяненне таго, што яны вывучаюць, і «пратэстуюць» сваю цікавасць да абранай прафесіі і сферы дзейнасці, а таксама пасля змогуць скарэктаваць намечаны акадэмічны план (выбар апцыянальных прадметаў, тэм курсавых або дыпломных работ, навучальных і пераддыпломнай практык для мэтанакіраванай падрыхтоўкі да пэўнай прафесійнай дзейнасці).
  • Ментары азнаёмяць студэнтаў з брэндам і філасофіяй кампаніі, прафесійнымі магчымасцямі ўнутры той ці іншай структуры, а таксама ўзгадаюць, чаму яны выбралі сваю прафесію.

Калі будуць праведзеныя Job Shadowing Days?

У любы з дзён на працягу тыдня з 17 па 21 лістапада 2014 г. па ўзгадненні з ментарамі і студэнтамі.

Хто можа быць ментарам?

Спецыялісты прыватных кампаній (ад лінейных супрацоўнікаў да топ-мэнэджараў) у сферы маркетынгу, юрыспрудэнцыі, GR, HR, эканомікі / фінансаў і інш., а таксама супрацоўнікі Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу, якія працуюць у аналагічных напрамках. Калі Вы хочаце быць ментарам, звяжыцеся з Кацярынай Сыраежкінай па пошце katsiaryna.syrayezhkina@aebbel.by да 3 лістапада.

Хто можа ўдзельнічаць у якасці «ценяў»?

Студэнты 4-5 курсаў беларускіх ВНУ наступных спецыяльнасцяў: маркетынг, права, эканоміка / фінансы, замежныя мовы і іншых. Рэзюмэ і перавагі па прафесіі / прафесійнай сферы дасылайце Кацярыне Сыраежкінай па пошце katsiaryna.syrayezhkina@aebbel.by да 10 лістапада. Члены камісіі сумесна з ментарамі адбяруць 10-15 «ценяў» і скантактуюцца з лепшымі кандыдатамі. Спіс зацікаўленых ментараў будзе апублікаваны на сайце АЕБ.

Job Shadow Days будуць праведзеныя на бясплатнай аснове.

Выніковая сустрэча ўсіх удзельнікаў адбудзецца 26 лістапада з 16.00 да 18.00 у канферэнц-залі Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу па адрасе зав. Казлова 7-535.

18:40, 04/11/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0597 seconds.