Месяц фатаграфіі завяршыўся ўзнагароджаннем пераможцаў прэміі «Прафота»

Разам з кастрычнікам у Менску завяршыўся вялікі фестываль «Месяц фатаграфіі». У апошні дзень месяца арганізатары ўзнагародзілі пераможцаў прэміі праектнай фатаграфіі «Прафота». Выстава пераможцаў конкурсу будзе працаваць у прасторы «Цэх» па 17 лістапада.

Прэмія «Прафота» ладзілася ўпершыню, але налета ўжо плануе працяг. Фатографы, якія ўдзельнічалі сёлета, дасылалі фотапраекты ў дзве намінацыі «Дакументальная фатаграфія» і «Арт-фатаграфія». Журы выбрала лонг-ліст з лепшых праектаў, а таксама двух пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцы прэміі «Прафота» атрымаюць па 500 еўра на рэалізацыю сваіх новых праектаў.

Лепшым у намінацыі «Арт-фотаграфія» стаў праект Аляксандра Міхалковіча «Прымусіць інтэрнэт памятаць халакост». У «Дакументальнай фатаграфіі» перамагла Святлана Ярковіч з праектам «Паміж лесам і ракой».

Фіналісты ў намінацыі «Арт-фатаграфія»

  • Жанна Гладко «Inciting Force»
  • Аляксандр Міхалковіч «Прымусіць інтэрнэт памятаць халакост»
  • Аляксандр Міхалковіч «Мінулае памірае сёння»
  • Вольга Савіч «GENE.BY»
  • Аляксандра Салдатава «See(ing)»
  • Аляксей Шлык «Інстаграм»

Фіналісты ў намінацыі «Дакументальная фатаграфія»

  • Аляксандр Васюковіч «Еўрамайдан»
  • Аляксандр Міхалковіч «Стаць мужчынам?»
  • Аляксей Наумчык «Мы ніколі не станем старэйшымі»
  • Максім Сарычаў – без назвы
  • Максім Сарычаў «598 скрадзеных дзён»
  • Максім Сарычаў «Двухлапы сябра»
  • Вячаслаў Цуранаў «Ветэраны Другой сусветнай вайны»
  • Святлана Ярковіч «Паміж лесам і ракой»

Адмысловы ўпамін: Аляксандра Салдатава “Навука” і Сяргей Канаплянік “Пасля”


Юра Сідун 19:00, 01.11.2014 | Рэпартажы |




comments powered by Disqus
 
In 0.0505 seconds.