YouTube ўжо абышоў TV па папулярнасці ў ЗША

Відэасэрвіс YouTube абышоў па папулярнасці тэлебачанне ў ЗША. Паводле сацыялагічнага апытання большасць амерыканцаў глядзіць відэа ў Сеціве і нават гатовыя зусім адмовіцца ад тэлевізара.

Кампанія Adroit Digital правяла апытанне сярод 2 тысяч амерыканцаў узростам за 18 гадоў, у якіх ёсць тэлевізар, смартфон і кампутар. 

68% апытаных распавялі, што аддаюць перавагу спажываць відэакантэнт на YouTube, 51% часцей глядзяць тэлебачанне, 49% - Netflix (кампанія, што пастаўляе патокавае мультымедыя на розных дэвайсах). 

Каля 63% апытаных гатовыя зусім адмовіцца ад сваіх тэлевізійных падпісак, каб глядзець відэа толькі ў інтэрнэце.

Гена Рэй 14:30, 09/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0589 seconds.