У Лідзе студэнт і выкладчыца прыйшлі ў міліцыю прызнавацца пра хабар на экзамене

Студэнты адной з лідскіх навучальных установаў заплацілі па 100 тысяч выкладчыцы, каб здаць іспыт на 9 і 10 балаў, але праз некалькі дзён пайшлі здавацца ў міліцыю.

залікоўкі

35-гадовая выкладчыца з Ліды прызналася ў атрыманні хабару, паведамілі Tut.by у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкаму. 

У пачатку траўня пад час кансультацыі перад экзаменам па складаным тэхнічным прадмеце настаўніца дала зразумець студэнтам, што не супраць хабару. Навучэнцы зразумелі яе намёкі літаральна і скінуліся па 100 тысяч беларускіх рублёў. 

Адзін з студэнтаў завез грошы выкладчыцы дадому. Атрымалася агулам 2.9 млн рублёў. У адказ група атрымала інфармацыю пра тое, дзе будуць ляжаць канкрэтныя білеты і пералік экзаменацыйных пытанняў.

Праз некалкі дзён пасля ўдалага іспыту, які група здала на 9 і 10 балаў, выкладчыца і студэнт апунуліся ў міліцыі. Паведамляецца, што яны прыйшлі самастойна з яўкай з павіннай.

У дачыненні да выкладчыцы распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК беларусі. За хабар у 2.9 млн яе могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці год з канфіскацыяй маёмасці.

Пра лёс студэнтаў і іх адзнакаў прэс-служба УУС не паведаміла.

17:30, 19/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0619 seconds.