Электронны праект Iver і гурт Martin S. прадставілі відэа на сумесны сінгл «Пампея»

Аўтары наўмысна не называюць сваю працу кліпам, а прэзентуюць яе, як вольныя відэа-варыяцыі на тэму песні. 

– Нам вельмі хацелася даць волю сваёй фантазіі і цалкам аддацца пачуццям і адчуванням, не зважаючы на сюжэт, — дзеліцца клавішнік гурта Martin S. – Ілля Басько, ён жа вядомы як электроншчык Iver. 

 –  Калі пачалі абмяркоўваць, як гэтае відэа-ўвасабленне мусіць выглядаць, мы ўсе як адзін пачалі ўзгадваць класіку «касмічнага» кінематографа, таму гэтае відэа, як мне падаецца, выпеставана ў лепшых традыцыях Стэнлі Кубрыка з ягонай «Касмічнай адысеяй 2001 года» і Андрэя Таркоўскага з ягоным «Салярысам». 

Здымкі праходзілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы на працягу некалькіх дзён.


Гена Рэй 19:30, 27.05.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0488 seconds.